Клуб ориентирования БГУ Клуб ориентирования
Белорусского государственного университета
главная о клубесоревнованиятренировкибиблиотекагостевая
Арыентаванне супраць хакею ці куды мы кацімся
Арыентаванне супраць хакею ці куды мы кацімся
 
У гэты цудоўны сонечны дзень 13 траўня [2007 г.] адбыліся ажно дзве спартыўныя падзеі міжнароднага значэння: спартыўнае арыентавынне трох факультэтаў (радыёсізікі, біёфака і таго чыёй назве не месца ў гэтым спіску), і вядомае больш шырокаму колу але ад гэтага не бодльш значнае — фінал чымпіяната свету па хакею.
 
Ня гледзячы на, як можа здацца, аднолькавасть гэтых падзей розніца існуе: на чымпіянаце свету піва пераможцам прастаўляюць арганізатары, а на арыентаванне кожны сам прыносіць прыз з сабой (самастойна закупіўшы яго на пярэдадні). Таму й дух спаборніцтва розны.
 
Сам я фінал не бачыў, але кажуць было цікава (відаць многа піва абяцалі). На арыентаванні на адварот назірася жорсткая барацьба удзельнікаў з сабою (вядома, калі прыз чакае на палянцы ў сотне метраў ад старту і існуе верагоднасть што не дачакаецца).
 
Пы такіх абставінах назіразілася міграцыя удзельнікаў са старту на фініш не зазіраючы надта глыбока ў лес. І толькі, як б гэта так сказаць, заўжды чымсці не давольныя Чубакі чамусці вельмі жадалі сабраць як мага больш пікетаў (чаму я відаць ніколі не зразумею). Не, вы не падумайце што я супраць бяссэнсовага блукання на лесу, але не ў такіх абставінах...
 
Ну й канешне нельга не ўспомніць здраднікаў. Ёсць сярод радыёфізікаў, не ён не радыёфізік (хіба ш сярод нас могуць быць такія), кбэшнік, не й не кбэшкік — сапраўдны чарвоны камісар гатовы прадаць не тое што сяброў, маці з бацькай за не зусім зразумелыя ідэі.
 
Дык вось гэтая істота, для абазначэння якой нядрэнна было б прыдумаць асабліва крыўднае слова, (дарэчы адзін з арганізатараў арыентавання) не толькі не дапамог сваім аднагрупкікам, але яшчэ й даў нам не вельмі патрэбню ў пошуку параду: "А не пошли бы вы...". Ну й няхай сабе, не ён адзін нам гэтага жадаў.
 
Нажаль не ўбачыў ні аднаго троллю. Відаць больш не жывуць яны на беларусі пад елкамі. Ўсе ўжо пераехалі ў Мінск. Націск цывілізацыі ў выглядзе вечна п'яных дравасекаў. Хто ж тут зможа супрацьстаяць. Яшчэ адно гэтаму падцьвержанне — хакей. Канада ізноў перамагла. Ну й няхай. Барадзьба не скончылася.
 
Хутка піва ізноў пацячэ па рэках, аўтамабілі будут працаваць на квасе, а ваду будуць прадаваць толькі троллям дасягнуўшым тясячагадовага ўзросту. Эх, дзе ж той час калі можна было зачэрпіць з рэчкі збанок халоднага піва, спаймаць сушанага карасіка і сідзячы на ўзгорку назіраць як адказны за свет закатвае сонца ў пячору на тэхагляд і запраўку.
 
Вось гэта быў час...

 
Няхай жыве арыентаванне і радыёфізікі!
Пры тыражаванні спасылка на першакрыніцу абазаяковая!
 

Фота з восеньскага першынства, 10 кастрычника 2007 г.

 
 
 

01.11.2007Я