Клуб ориентирования БГУ Клуб ориентирования
Белорусского государственного университета
главная о клубесоревнованиятренировкибиблиотекагостевая
Градуснік, або звычайная трэніроўка БДУ-шнікаў за горадам

Падзеі, што адбываліся ў мінулую нядзелю, цяжка назваць
незаўважанымі для вока звычайнага арыенціроўшчыка,
чаго так альбо інакш патрабуе наша старонка.
Аднак, паколькі тыя самыя згаданыя падзеі не прамінулі вока
Галоўнага рэдактара старонкі,
іх апісанне прыводзіцца ніжэй.




Пачалася нядзельная раніца як заўседы: для каго-як. У палове на дзесятую гадзіну БДУ-шнікі пачалі збірацца ў чацвёртым вагоне маладзечынскага цягніка. Збор арыенціроўшчыкаў скончыўся па ўсіх правілах нашых традыцый: не ўсе прыйшлі загадзя, апошняя трэць увайшла за хвіліну да адпраўлення. Паехалi!

Што такое для сапраўднага арыенціроўшчыка некалькі дзесяткаў хвілін дарогі? І размову развесці як мае быць не хапае часу. Толькі што ўспомніць, хто што забыўся дома (а гэта мы робім звычайна смачна і з пачуццём).

Але вось ўжо паказваюцца зялёнаўскія краявіды. Няма ў нашым дзеючым клубе арыенціроўшчыка, душа якога засталася б спакойнай, калі нага толькі ступае на платформу, а вочы ўжо глядзяць па баках і заўважаюць тое, што ім трэба: лес, снег, дрэвы, пратаптаную ўдалячынь сцежку. А ўбачыўшы прастору, забываешся пра недаспаныя гадзіны і пакінуты сняданак. У такія моманты, бывае часта, цягне на лірыку. Але яе свядома пакідаеш на пасля, бо ўсе нутро ўжо цягне ў лес, дзе цябе ўжо чакае вогнішча і сябры, якім няма больш чаго рабіць, як толькі ўнядзелю ўстурыцца ў сем гадзін раніцы, каб хутчэй за ўсіх прыехаць ў лес.

На гэты раз, трэба сказаць, арганізатары так рана ўставалі не дарэмна. Прыехаўшых ужо чакала лыжная (на 5 км) і бегавая (на 5,5 км) дыстанцыі. Застаецца толькі пераапрануцца і праверыць на трываласць лыжы на замаліненых (зарослых малінай, прым. аўтара) зялёнаўскіх горках; а следам — і сваю температураўстойлівасць у мясцовых сугробах. Але пра гэта далей. Пакуль што народ толькі пераапранаецца. Дакладней, гэта выглядае так. Уважліва агледзеўшыся па баках і ўпэўніўшыся, што да цябе не павернута ні адна снежка, арыенціроўшчык хутка здымае кофту і... і разумее, што вельмі дарэмна ён зрабіў такі неабачлівы ўчынак. У наступнае імгненне ён, крычучы на ўвесь лес, хутка прымае рашэнне: паспрабаваць адпомсціць — закапаюць пад снегам; хуценька апрануцца — ўсё роўна падцэляць закідаць снежкамі; уцекчы? — ну-ну, босым ў лес і там схавацца і перачакаць.

Прыгоды не прамінаюць нікога. На гэты раз нават насыпалі на Віктара Віктаравіча, які выбраў самае не-пад-елкай месца, але не прадугледзеў, што Юру Шумовічу захочацца павесіць сцяг менавіта на бліжэйшую сасну. Юркаў успрыг на сасну, плюс невялікі ветрык зрабілі сваё. Віктару Віктаравічу напэўна спадабалася.

А тым часам юныя спартсмэны стартавалі. На дыстанцыі адзін сустракаў елку пад горкаю, іншаму хапала самой горкі, але пасля 5-ці кіламетраў іх (шкада, не ўсіх) чакала адно і тое ж — радасная сустрэча.

І адкуль толькі ў "БДУ" павялося "ставіць градуснікі"? Гэту добрую традыцыю — правяраць тэмпературу пад снегам — палюбіў кожны БДУ-шнік. Сам працэс пастаноўкі градусніка — цэлая навука. Трэба падабраць месца, дакладна разлічыць траекторыю падзення градусніка (вельмі нячаста атрымліваецца паставіць яго вертыкальна), даставіць на месца сам "градуснік", які рэдка зусім не супраціўляецца. Амаль заўсёды для такой працэдуры патрэбна цэлая каманда. Але ў нас яна ёсць. Застаецца толькі ажыццяўляць задуманнае. Ну, а ідэй пакуль хапае.

05.12.2003Наташка Вашацькова