Клуб ориентирования БГУ Клуб ориентирования
Белорусского государственного университета
главная о клубесоревнованиятренировкибиблиотекагостевая
Увага! Аб'яўлены пошук

           

членаў клуба "БДУ", выканаўшых напярэдадні Новага 2003 года разрады КМС па надводнаму (без пагружэння ў ваду) маржаванню.
     Спецыяльна сабраная мандатная камісія, карыстаючыся там жа і тады ж прыдуманай табліцай разрадаў, вырашыла: прысвоіць званне КМС па надводнаму маржаванню з уручэннем адпаведных пасведчанняў наступным асобам: Шумовічу Юру, Валькову Аляксею, Кухто Пецю, Мележко Віталіку, Пісарчыку Сяргею, Томашаву Лёшу, Грушынай Тані, Вашацьковай Наташы.
     Шаноўныя КМС-ы, за пасведчаннем звяртайцеся да любога члена мандатнай камісіі.
Тым, хто ў бліжэйшы час збіраецца ўбачыць каго-небудзь з нашых КМС-аў, партыйнае заданне: павіншаваць спартсмэнаў.

Табліца разрадаў, зацверджаная мандатнай камісіяй у снежні 2002 года.

МС

Сядзіць у вадзе з кубкам кавы; на запрашэнне вылезці не адклікаецца; пры спробе выцягнуць аказвае супраціўленне, упіраецца

КМС

З задавальненнем, без пабочнай дапамогі, залазіць у ваду. Пасля акунання выглядае радасным, шчаслівым. У асобных выпадках спявае папулярную песню " только солнце, только ветер...", бегае па снезе, апранацца не спяшаецца

I р

Распранаецца каля вады, нават падыходзіць бліжэй, але залезці не вырашае; апранаецца не хутчэй, чым распранаўся.

     Запрашаем да супрацоўніцтва людзей, маючых жаданне вазіцца ўзімку з ільдом, халоднай вадой і снегам, толькі каб атрымаць задавальненне ад самаго працэсу.

Увага! Конкурс на лепшую фразу да фатаграфіі.


Магчымы варыянт: "-Дай я патру табе спінку."

     Свае варыянты дасылайце на наш электронны адрас orienteering@bsu.by.

05.12.2003Наташка Вашацькова