Клуб ориентирования БГУ Клуб ориентирования
Белорусского государственного университета
главная о клубесоревнованиятренировкибиблиотекагостевая
Каманда “БДУ”: праўда
КТМ на будучых спаборніцтвах ды па-за конкурсам – гэта клас!
 
      Арыентаванне, па сутнасці, — адзіночны від спорта. Нават калі мы бегаем эстафету (адказнасць кожнага павялічваецца, але мы не разам: кожны сам за сябе). Арыенціроўшчык у лесе знаходзіцца сам-насам, таму рашэнні, куды і якім варыянтам бегчы, прымае самастойна. Што такое калектыўнае рашэнне падчас самаго працэса спаборніцтваў, адрозных ад бега з картай, арыенціроўшчык ўяўляе слаба, бо бегае незалежна ад аднаклубнікаў.
      У камандных жа відах спарцмэны спецыяльна згульваюцца – вучацца думаць разам. Хто хоць раз спрабаваў, ведае, што калектыўны розум прыходзіць не адразу і часцей трохі адстае ад тэхнічай моцы каманды. Несумненна, у футболе, баскетболе, валейболе... без узаемаразумення не абысціся: гульня па азначэнню не можа быць іншай. У арыенціроўшчыкаў так: кожны па-асобку, хаця паміж сабой члены каманды могуць сябраваць, знаходзіць агульную мову, мець шмат падобнага. Але мысліць разам яны не ўмеюць, таму што на спаборніцтвах гэта не прымяняецца, значыць на развіццё гэтай здольнасці час не губляецца.
       Некалькі разоў нам (тут і далей: мы – зборная каманда “БДУ”, склад непастаянны) выпадала бегаць камандай (5-6 чалавек) КТМ. Гэта былі афіцыйныя спаборніцтвы, у якіх пажадана было паказаць вынік. Як правіла, у такіх сітуацыях спарцмэны настройваюцца на сурэёзную работу, а задавальненне складаецца толькі з адчування ўласнай спартыўнай годнасці і радасці ад падрыхтоўкі. Калі быць шчырымі, то мы бегалі разам, але камандай не былі. Па цвёрда замацаванаму плану мы перамяшчаліся ад КП да КП. Калі трэба было арганізаваць гаць або пераправіцца праз ручай на канаце, мы загадзя ведалі крок за крокам усе нашы дзеянні, заставалася толькі тэхнічна і без памылак іх ажыццявіць. Але ў жыцці немагчыма ўсё выконваць толькі па правілах, бо на кожную сітуацыю яно сваё – адны выключэнні. Таму калі ў нас што-небудзь ішло не так (і компасы, і карты, і людзі неідэальныя – памылак не пазбегнуць), знаходзіўся лідэр (толькі і добрага), які нагадваў, што, нягледзячы ні на што, мы павінны захоўваць спакой і працягваць бег, як запланавана. Такім чынам, знешне каманда выглядала арганізаванай (бег у прыблізна аднолькавым тэмпе, акуратнасць пры выкананні заданняў), але гармоніі ў нашых дзеяннях не было, бо кожны бачыў рашэнне спрэчнай сітуацыі па-своему.
        Калі паназіраць за наладжанай каманднай гульнёй, можна заўважыць, што спрцмэны умудраюцца знаходзяцца ў патрэбны час у патрэбным месцы, яны як быццам робяць ўсё па сцэнарыю. Асаблівае захапленне выклікае правільная маментальная рэакцыя на нечаканыя “сюрпрызы”.  І толькі дзівішся іх спрытнасці прымаць правільныя рашэнні. Паміж іншым, ніхто, канешне, не рэпеціруе гульню загадзя. Проста кожны імкнецца зразумець думкі і стратэгію як сяброў па камандзе, так і праціўнікаў, а яшчэ зрабіць ўсё ад яго залежнае, каб дасягнуць агульнакамандную мэту.
На жаль, мы – арыенціроўшчыкі – пазбаўлены радасці думаць разам на трэніроўках і планавых спаборніцтвах: па-першае, мы трэніруем іншыя, больш важныя для нас навыкі (і гэта правільна!), а па-другое, спаборніцтвамі калектыўны выбар шляху руху ад КП да КП не прадугледжаны (навічкоў, халтуршчыкаў і чайнікаў гэта не датычыцца :). А згадзіцеся: шкада, што мы не можам у камандзе быць камандай... Адзін аўтар нейкай разумнай кніжкі сказаў, што кожнае выпрабаванне, з якім сустракаецца чалавек, з’яўляецца трэніроўкай, падрыхтоўкай да больш сур’ёзнага іспыту. Невядома, што падкіне чалавеку жыццё. Але дакладна, што разам (у камандзе) знайсці рашэнне прасцей, эфектыўней і радасней. Вось толькі трэба навучыцца яго разам знаходзіць...
       Вось тут і яно! Мы не маглі ў прынцпе знайсці рашэння разам, бо, па-першае, не мелі вопыту яго сумеснага знаходжання, па-другое, не збіраліся нават губляць на гэта час (прага выніку – вялікая блакіруючая ўсякія творчыя памкненні сіла!).
        Але што цікава! Калі спаборніцтвы патрабуюць імгненннага прыняцца рашэння, якраз ва ўмовах моцнага псіхілагічнага напружання, пры ўмове, што чалавек, не падпарадкоўваючы сабе гульню, на выклік адказвае з усмешкай і унутранай гатоўнасцю неадкладна дзейнічаць, нараджаюцца неверагодныя ідэі! Аднойчы А.Л.Мялешка прызнаўся, што на адной з дыстанцый ён на некаторых перагонах выбраў такія варыянты руху, якія пры разборы здаліся яму на першы погляд не самымі аптымальнымі. Але дзіўна, што якраз выбраныя ім падчас бегу шляхі аказаліся выйгрышнымі.
        Думаю, што нам трэба вучыцца працаваць разам (не ў кучы, а сумесна). Гэта вялікая цікавая справа!
 
P.S.: Я вельмі рада, што мы на КТМ бяжым па-за конкурсам. Гэта не абавязвае нас бегчы на вынік і разам з тым спрыяе развіццю цудоўнай здольнасці быць камандай.
26.11.2004Наташа Вашацькова