Клуб ориентирования БГУ Клуб ориентирования
Белорусского государственного университета
главная о клубесоревнованиятренировкибиблиотекагостевая
Навагодняе “мерапрыемства” ў выкананні БДУ
29 снежня 2004 года, Зацань, поўная цемра, і толькі раз-пораз ламаецца сучча пад нагамі…
 У апошнюю сераду-чацвер 2004 года арыентыроўшчыкі БДУ вырашылі сустрэць Новы год, каб 31 снежня сустрэць яго яшчэ раз.  Ніжэй, нажаль з пэўным спазненнем, Вашай увазе прапануецца скарочаная хроніка падзеяў тых дзён.    
 
Серада:
16.15 – Цэнтральны аўтавакзал. Да платформы падаецца аўтобус “Мінск – Прафілакторый БНТУ”. Начальнік дыстанцыі ажыццяўляе пасадку.
- Вы куда едете, билет до какой остановки выбивать?
- Мне в лес надо!
- Ну тогда 360 рублей!
17.00 – Начальнік дыстанцый пакідае аўтобус на а.п. “Домікі”.
17.30 – Выбар месца старта.
18.00 – Пошук месца пастаноўкі першага КП.
18.10 – Частковая перапланіроўка дыстанцыі. Пастаноўка першага КП.
18.40 – Канчатковая перапланіроўка дыстанцыі.
19.00 – У гушчары на снезе заўважаны сляды дзікіх звяроў. Гучаць нейкія стрэлы, магчыма выбухі петардаў.
19.01 – 20.59 – пастаноўка амаль усіх застаўшыхся пікетаў.
21.00 – Плануемы заезд удзельнікаў.
21.11 – Начальнік дыстанцыі павіс у елках. Батарэйкі ў ягоных ліхтарыках цалкам садзяцца.
21.25 – Пастаноўка апошняга пікета.
21.30 – Прыбыццё начальніка дыстанцыі на месца старта.
21.40 – Прыезд галоўнага і адзінага трэнера – В.В. Красільнікава з дачкой.
21.41 – Шматкі кантрольнай мапы збіраюцца ў адно цэлае. Малюецца новая кантрольная мапа.
21.50 – Стартуюць Красільнікавы.
- А где тренер?
- Побежал уже.
- Жаль, хороший тренер был…
22.55 – Стартуе Сяргей Пісарчык. Астатнія ўдзельнікі пачынаюць дзяліць ежу.
23.00 – Дзесьці паміж смажаннем сасісак і прыгатаваннем грэчневай кашы храналогія падзей парушаецца.
Стартуюць Сяргей Салодкін і Дзіма Давідовіч, крыху пазней – Антон Саковіч. Пасля доўгіх разважанняў, грунтоўна падсілкаваўшыся на старт выйшла Алена Лебедзева. Ёй выпала адказная задача – знімаць дыстанцыю. У выніку, яна не толькі знайшла ўсе 12 КП, але і амаль адгадала зашыфраванае слова, якое было схавана пад нумарамі пікетаў.
А вось вынікі астаткіх удзельнікаў начной навагодняй дыстанцыі па выбару (5 км):
1.Салодкін Сяргей – 0.44.10
2.Пісарчык Сяргей – 0.55.45
3.Давідовіч Дзмітрый – 1.08.20
4.Красілінікаw’s – 1.14.10
5.Саковіч Антон – 1.18.00
6.Лебедзева Алена – 1.38.07
 
Увесь час удзельнікаў падтрымлівалі Шумовіч і кампанія, якая складалася з усім вядомага Пятровіча з гітарай, Наташы Вашацьковай, начальніка дыстанцыі, а таксама двух фрысбістаў. У праграме начнога шоў ўвайшла акрамя ўсяго і міні-эстафета ад Вашацьковай Наташы, прычым карта эстафеты была падрыхтавана ў гэты ж вечар. У выніку гарачай барацьбы, перамагла не каманда, а … Сяргей Салодкін. Тоькі яму было падсілу прайсці свой этап без памылак. Яму нават падаравалі новыя шорты, зрабіўшы  іх з ягоных жа штаноў, пасля чаго некаторых пацягнула купацца. Праз пэўны час аматары зімовага купання ўжо ўскоквалі з дзікімі крыкамі ў палонку. І нават яе сверхмалая шырыня не перашкодзіла ажыццявіць заныры не сярэднюю глыбіню. Пасля, не ўсе купальшчыкі нават пажадалі адразу апрануцца! Завяршыла святочную праграму гульня ў начное фрысбі. Далей храналогія падзеяў пачала пакрысе ізноў устаноўлівацца.
Чацвер:
3.00 – З жоўтай палаткі даносіцца магутны храп Пісарчыка. Бягом з Мінска прыбывае Аляксей Томашаў. (Нікому ён не прызнаўся, але магчыма, яго проста выгнала з хаты жонка).
3.10 – Некаторыя з удзельнікаў ідуць адпачываць у палаткі, некаторыя проста засынаюць ля вогнішча.
Дзесьці ўначы – праводзіцца песенны конкурс, з мэтай выявіць таго, хто грамчэй за ўсіх пяе і не пападае ў ноты. Нажаль, пераможцамі сталі ўсе…
6.00 – Большая частка ўдзельнікаў прачынаецца.
6.45 – Ад’езд у Мінск. Некаторыя працягваюць спаць у лесе. Іх далейшы лёс невядомы…
Напрыканцы, застаецца толькі паспачуваць тым, хто не далучыўся да вышэй азначаных мерапрыемстваў, і тым самым адсвяткаваў Новы год толькі адзін раз, 31 снежня…

 

           

       Антон Юрок                                                                             SЬ
 
 
 
 
 
14.01.2005