Клуб ориентирования БГУ Клуб ориентирования
Белорусского государственного университета
главная о клубесоревнованиятренировкибиблиотекагостевая
Неафіцыйны Чэмпіянат Мінска па лыжнаму арыентаванню
Чэмпіянат Мінска павінен быў адбыцца яшчэ ў студзені, але з-за таго, што зіма не жадала ісці да нас, ці то мы яе дрэнна гукалі, было вырашана, сумясціць гэтыя спаборніцтвы з Кубкам РБ па лыжнаму арыентаванню. Аднак гэтае становішча задавальняла не ўсіх… Вось так, Аляксей Томашаў і Лабчэўскі Аляксей, вырашылі правесці неафіцыйны чэмпіянат Мінска. Арганізацыя спаборніцтваў адбывалася ва ўмовах недахопу часу, таму БДУ вырашыла ўсё ж такі правесці трэніроўку ў Зялёным. Так, у арыенціроўшчыкаў з’явілася магчымасць выбару. Не ведаю, як там было ў Зялёным, аднак у Зялёным лузе, удзельнікам сумаваць не давялося. Дзесці а адзінаццатай гадзіне раніцы, на месцы старту пачалі збірацца арыенціроўшчыкі. Там іх ужо сустракалі арганізатары. Было прапанавана дзве дыстанцыі, каля 3 км, і каля 6 км. Кожная дыстанцыя складалася з дзвюк петляў. Падзяленне на мужчын і жанчын… адсутнічала. Наш клуб прадстаўлялі толькі Антон Юрок, Мулярчык Косця ды Лебедзева Алена, якая з’явілася крыху пазней, і не проста з’явілася, а яшчэ і прыцягнула нашага Пятровіча, які і адказваў за добры настрой у раёне зрокавага КП.
 
Крыху пра саму дыстанцыю: У плане арыентавання, усё на мой погляд было зусім няцяжка. А вось што тычыцца лыжнай тэхнікі – тут усё было па-іншаму. Лыжня была нават залішне слізкая, месцамі з невялічкімі ямкамі, а крутыя схілы і вялікая колькасць дзяцей з санкамі ды лыжамі не давалі арыенціроўшчыкам магчымасці траціць канцэнтрацыю. Усе пікеты стаялі на сваіх месцах, толькі на адным з іх адсутнічаў нумар, а яшчэ на адным нумар быў не той што трэба.
 
З-за адсутнасці нашых мацнейшых арыенціроўшчыкаў, разлічваць наўрад ці можна было на што. Але не гэта было галоўным. Такое цудоўнае надвор’е панавала навокал. Усе проста атрымлівалі задавальненне ад самога працэсу. Многія нават беглі яшчэ і кароткую дыстанцыю, пасля таго, як прабеглі доўгую. Урэшце рэшт, порцыю добрых эмоцыяў атрымалі і пераможцы, і тыя, хто не здолеў паказаць сур’ёзны вынік. Рэпетыцыя Кубку РБ – атрымалася на ўсе сто!
06.02.2005Антон Юрок