Клуб ориентирования БГУ Клуб ориентирования
Белорусского государственного университета
главная о клубесоревнованиятренировкибиблиотекагостевая
Увага! Вынiкi конкурса!

Увага! Вынiкi конкурса!

Чакаць прыйшлося доўга. I можна смела спадзявацца, што тэрмiн правядзення нашага конкурса адзiн з самых прыцяглых. ЦЭЛЫ ГОД (!) пачэснае журы вагалася: цi то пачыкаць яшчэ крыху, цi то аддаць першую прэмiю адзiнаму ўдзельнiку, прыслаўшаму свой варыянт фразы да фатаграфii адразу ж пасля аб'яўлення конкурса.



Вось яна:

"Эй, мужик, очки сними! Договаривались же голым!".

Меркаваннi на гэты конт былi самыя роозныя. Але ўрэшце большасцю галасоў было вырашана ...пачакаць яшчэ крыху i, калi пераможца наогул не будзе гэтага чакаць, павiншаваць яго i ўручыць ганаровы прыз.

На наш погляд, час прыйшоу. ВIНШУЕМ!!!

Ад iмя усiх членаў клуба дазвольце павiншаваць Вас, дарагi Юрый Аляксееў, з перамогай i ўручыць вам ганаровую грамату клуба i адзначыць такую падзею пачэсным рукапажаццем!

Напрыканцы хочацца сказаць: удзельнiчайце ў нашых конкурсах — i вам забяспечаны прыемныя сюрпрызы у моманты, калi настрой на нулi, а хочацца свята i прыемных нечаканасцей.


04.03.2004Наташка Вашацькова